Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аналітык каментуе паездкі Лукашэнкі: Ідзе напружаны гандаль

04.09.2026 16:53
Аналітык не выключае, што на сустрэчы з Пуціным бакі ўжо маглі дасягнуць дамоўленасцяў, але іх вынікі пакуль не раскрываюць.
  .
Лукашэнка і Пуцін.Фота: Salma Bashir Motiwala / Shutterstock

Аляксандр Лукашэнка напрыканцы жніўня правёў у Маскве сустрэчы з расійскім прэм’ерам Міхаілам Мішусціным і прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Перад гэтым у Мінску ён сустракаўся з віцэ-прэм’ерам Расіі Дзянісам Мантуравым.

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман лічыць, што такі ланцужок перамоў не быў выпадковым. Паводле яго, на ўсіх трох сустрэчах абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы мікраэлектронікі.

Аналітык мяркуе, што можа рыхтавацца буйны праект, звязаны з беларускай прамысловасцю і расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Беларусь ужо пастаўляе Расіі электронныя кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці ўзбраенняў.

Разам з тым, за кулісамі могуць ісці перамовы і па іншых эканамічных пытаннях — напрыклад, пра расійскія інвестыцыі альбо продаж беларускіх актываў.

Шрайбман называе гэта «напружаным гандлем за шторкай». Паводле яго, тое, што Лукашэнка паслядоўна сустракаўся з рознымі ўзроўнямі расійскай улады, можа сведчыць пра складаныя перамовы.

Аналітык не выключае, што на сустрэчы з Пуціным бакі ўжо маглі дасягнуць дамоўленасцяў, але іх вынікі пакуль не раскрываюць.

Крыніца: "Люстэрка"

нг