Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мікіта Лосік кажа пра справы паводле «Беларускага Гаюна», што яны ператварыліся ў канвеер

05.09.2026 11:54
Галоўнае адрозненне жыцця ў Літве — адчуванне бяспекі і адсутнасць пастаяннай трывогі.
 . , 2026 ,
Мікіта Лосік. Верасень, 2026 год,Фота: ПЦ "Вясна"

Былы палітвязень Мікіта Лосік, які адбыў тры месяцы ў СІЗА паводле справы праекта «Беларускі Гаюн», расказаў праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра пераслед у Беларусі і жыццё пасля вымушанай эміграцыі.

Лосіка затрымалі, а пазней асудзілі на тры гады «хіміі». Пасля суда ён не стаў чакаць пачатку адбывання пакарання і з’ехаў у Літву, асцерагаючыся новага пераследу. Паводле яго, следчыя яшчэ падчас допытаў намякалі на магчымасць узмацнення абвінавачанняў. Асобную адміністрацыйную справу яму завялі таксама за БЧБ-аватарку ў сацыяльнай сетцы.

Лосік лічыць, што справы паводле «Беларускага Гаюна» ператварыліся для сілавікоў у своеасаблівы канвеер. Паводле яго, у некаторых выпадках для пераследу дастаткова злітай перапіскі з чат-ботам. Ён таксама мяркуе, што масавыя прысуды ў выглядзе «хіміі» могуць быць звязаныя з недахопам месцаў і кадраў у калоніях, а таксама з жаданнем уладаў атрымаць танную працоўную сілу.

Пасля пераезду ў Вільню Лосік хутка атрымаў від на жыхарства і знайшоў жыллё дзякуючы дапамозе праваабаронцаў. Паводле яго, галоўнае адрозненне жыцця ў Літве — адчуванне бяспекі і адсутнасць пастаяннай трывогі.

Пры гэтым былы палітвязень кажа, што хоча вярнуцца ў Беларусь, калі там спыніцца палітычны пераслед. Паводле яго, многія людзі ўнутры краіны вымушаныя прыстасоўвацца да цяперашняй улады, каб не трапіць за краты. Аднак, на яго думку, большасць беларусаў па-ранейшаму выступае супраць вайны, якую вядзе Расія ва Украіне.

нг