На пасяджэнні найвышэйшай рады неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі, якое прайшло 5 верасня ў Беластоку (Польшча), прынятае рашэнне перанесці з’езд арганізацыі, што планаваўся на 13 верасня, паведаміў былы палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут.
— Прычынай сталіся праблемы з лагістыкай. З’езд мае адбыцца на працягу шасці месяцаў, напісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», паведамляе «Позірк».
Пры гэтым Пачобут падкрэсліў, што перанос даты правядзення з’езда не мяняе яго ўласных «планаў па вяртанні ў Гродна».
У інтэрв’ю польскаму інфармагенцтву PAP з 2 верасня Пачобут паведаміў, што падчас кароткай размовы пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папрасіў у Папы рымскага Льва XIV блаславення для Беларусі, сваёй сям’і і Саюза палякаў.
— Хутка я буду вяртацца ў Беларусь, а ўнутранае напружанне назапашвалася. Я вельмі ўдзячны Папу за той спакой, які адчуваю цяпер. Апошнія месяцы былі вельмі актыўнымі. Цяпер я адчуваю спакой, — сказаў ён.
вс