Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі адказаў Беларусі

07.09.2026 15:09
На 118 сесіі, якая праходзіла 10-25 жніўня 2026 года, Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі вывучыў адказы ўрада Беларусі. Вынікам гэтага стала рашэнне аб невыкананні Беларуссю заключных рэкамендацый Камітэта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Joshua Woroniecki/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адвольнае ўжыванне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства (уключна з «пашпартным указам», які зрабіў немагчымым для беларусаў за мяжой атрымаць дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах) — на гэта ў Беларусі паказаў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, — паведаміла «Вясна».

Улады Беларусі адказалі, што заканадаўчы падыход да процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму заснаваны на палажэннях Канстытуцыі краіны.

Камітэт заклікаў Беларусь паскорыць працэс далучэння да Канвенцыі аб скарачэнні безграмадзянства.

На гэта ўлады Беларусі адказалі, што заканадаўствам краіны прадугледжана магчымасць страты грамадзянства ў сувязі з набыццём законнай моцы прысуду, што пацвярджае яго ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці ды прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі.
Беларусь як дзяржава-удзельніца Канвенцыі па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі нясе абавязак даваць справаздачу перад Камітэтам па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі аб ужыванні гэтай Канвенцыі.

яс