Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія памежнікі канфіскавалі ў літоўца беспілотнік

07.09.2026 15:28
Яму пагражае штраф.
БеспілотнікФота: pixabay.com/AzureEyes

БПЛА полацкія памежнікі знайшлі ў 32-гадовага грамадзяніна Літвы, які на легкавіку перасякаў мяжу Беларусі з боку Латвіі ў пункце пропуску «Грыгароўшчына», паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, на што звярнуў увагу Позірк.

— У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за незаконны ўвоз БПЛА, — гаворыцца ў паведамленні. — Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь. Беспілотны лятальны апарат канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.

З 25 верасня 2023 года дзейнічае ўказ № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў», які ўводзіць забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю БПЛА на тэрыторыі Беларусі.

яс