Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуская кампанія пастаўляе электроннае абсталяванне расійскаму ВПК

07.09.2026 17:03
Беларускае прадпрыемства «Кантактмодуль» выкарыстоўвае электронныя кампаненты амерыканскай і еўрапейскай кампаній.
     -123-023 .
Карабельная сістэма кіравання артылерыйскім агнём МР-123-02/3 «Багіра».крыніца: belpol.pro

Беларускае прадпрыемства «Кантактмодуль», якое вырабляе панэлі кіравання, дысплэі, вылічальнікі і іншае спецыяльнае абсталяванне і супрацоўнічае з прадпрыемствамі расійскага ВПК, паведамляе БЕЛПОЛ.

Беларуская кампанія пастаўляла абсталяванне для падраздзяленняў СПА РФ, элементы для ваенных радыёперадатчыкаў Р-646-М1 і Р-646-М5, а таксама распрацавала клавіятуры для карабельнай сістэмы кіравання артылерыйскім агнём МР-123-02/3 «Багіра».

Пры гэтым прадпрыемства выкарыстоўвала заходнія электронныя кампаненты, у тым ліку амерыканскай кампаніі Texas Instruments з сядзібай у Даласе і еўрапейскай міжнароднай кампаніі STMicroelectronics, якая мае свой аперацыйны цэнтр у Швейцарыі.

яс