Партал «Позірк» падлічыў, што гэта на 5,7% больш за колькасць загінулых за аналагічны леташні перыяд (350). У той жа час на 25% знізілася смяротнасць ад агню сярод дзяцей — з 4 да 3.
Колькасць траўмаваных у гадавым вымярэнні вырасла на 17,4% — з 409 да 480; выратаваных — на 35,5% — з 282 да 382.
За восем месяцаў і адзін тыдзень гэтага года ў краіне адбыўся 4.881 пажар — на 8% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (4.520). Пры гэтым колькасць знішчаных агнём будынкаў знізілася на 2,6% (з 923 да 899), пашкоджаных — на 13,6% (з 5.078 да 4.390).
Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл