Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС: Лукашэнка зрабіў Беларусь платформай для расійскай вайны

08.09.2026 13:30
З такой заявай выступіла ў Вільні кіраўніца знешнепалітычнага ведамства ЕС Кая Калас.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лукашэнка зрабіў Беларусь платформай для расійскай вайны, заявіла кіраўніца знешнепалітычнага ведамства ЕС Кая Калас, якая знаходзіцца з двухдзённым візітам у Вільню.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Каі Калас і прэм’ера Літвы Міндаўгаса Сінкявічуса гаворка ішла пра рэжым Лукашэнкі і гібрыдныя пагрозы з боку Расіі і Беларусі, паведамляе «Свабода».

— Літва з’яўляецца адной з краін-чальцоў ЕС, якія найбольш актыўна падвяргаюцца атакам. Парушэнні паветранай прасторы, дэзынфармацыйныя кампаніі і сабатаж з’яўляюцца пастаяннымі праблемамі бяспекі Літвы, — заявіла Кая Калас, каментуючы найперш мігранцкі крызіс на літоўска-беларускай мяжы.

Яна паведаміла, што ў Вільні абмяркоўвала сярод іншага сітуацыю на мяжы Літвы з Беларуссю.

— Лукашэнка зрабіў Беларусь платформай расійскай вайны. Яго рэжым таксама пагражае сваім еўрапейскім суседзям і выкарыстоўвае супраць іх як зброю нелегальную міграцыю. Складанасць кантрабандных тунэляў сведчыць аб арганізаванай падтрымцы. Ёсць важкія прыкметы таго, што Мінск дапамагае ў гэтым, — заявіла Калас.

Еўрасаюз, паводле Каі Калас, цяпер працуе над новым самым аб’ёмным санкцыйным пакетам у сувязі з вайной Расіі ва Украіне.

Апошнім часам вырасла колькасць тунэляў, праз якія з беларускага боку нерэгулярныя мігранты спрабуюць прарвацца ў Літву, Польшчу і Латвію. З пачатку 2026 года толькі ў Літве зафіксавалі 12 спробаў пракапаць тунэлі з беларускага боку на яе тэрыторыю.

аз