Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская пра вяртанне Пачобута: У Беларусі сітуацыя не змянілася — рэпрэсіі працягваюцца

08.09.2026 14:25
Сёння стала вядома, што перад поўднем Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу.
Анджэй Пачобут Piotr Podlewski / Polskie Radio

Святлана Ціханоўская заклікала не рабіць з вяртання Анджэя Пачобута высновы, што ў Беларусі змянілася сітуацыя. Рэпрэсіі працягваюцца, нагадала яна.

— Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. І, думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем. Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды — дзякуючы ўласнай стойкасці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома. Але важна не рабіць з гэтага высновы, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх. Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным, — заявіла Святлана Ціханоўская, словы якой прыводзіць старонка reform.news.

Нагадаем, сёння стала вядома, што перад поўднем Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу. У Гродне ён збіраецца сустрэцца з сям'ёй і паплечнікамі з «Саюза палякаў у Беларусі».

аз

Анджэй Пачобут перасёк польскую мяжу і ўехаў у Беларусь

08.09.2026 12:58
Пачобут знаходзіўся ў Польшчы з канца красавіка, калі быў вызвалены з лукашэнкаўскай турмы.