Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь стварыла буферную зону для мігрантаў на латвійскай мяжы

09.09.2026 08:02
Беларусь пабудавала на сваёй тэрыторыі агароджу, сфарміраваўшы своеасаблівую буферную зону паміж сваёй агароджай і агароджай латвійскіх пагранічнікаў.
-
Латвійска-беларуская мяжаФота: rs.gov.lv

Аб гэтым заявіў заявіў кіраўнік Цэнтра кіравання крызісамі Латвіі Арвіс Зіле ў інтэрв'ю латвійскаму абароннаму выданню sargs.lv, што заўважыў Reform.news

Зіле адзначыў, што беларускі рэжым змяніў тактыку і цяпер на мяжы з Латвіяй назіраецца «поўнае бяздзеянне» беларускіх памежнікаў.

— Усё менш і радзей назіраюцца памежнікі ў гэтым раёне ля мяжы, ля плота. Гэта дае магчымасць нелегальным парушальнікам мяжы свабодна дзейнічаць на той тэрыторыі ля плота: рабіць што хочуць, ладзіць лагеры, паліць вогнішчы, рыхтавацца да пашкоджання гэтага памежнага плота», – заявіў Зіле.

Паводле слоў Зіле, Беларусь пабудавала на сваёй тэрыторыі агароджу, сфарміраваўшы своеасаблівую буферную зону паміж сваёй агароджай і агароджай латвійскіх памежнікаў.

— Беларусь стварыла другі плот, размешчаны глыбей ​​на сваёй тэрыторыі, які ахоўваецца, дзе знаходзяцца памежнікі. І зараз паміж гэтай сапраўднай дзяржаўнай мяжой і другім плотам утворана своеасаблівая буферная зона, куды і ўпускаюць гэтых шукальнікаў «салодкага жыцця». У ёй яны могуць рабіць усё, што заўгодна, але назад, глыбей на тэрыторыю Беларусі, іх не пускаюць. Іх адзіны шлях — спрабаваць прарвацца ў Еўропу, — распавёў ён.

Кіраўнік Цэнтра кіравання крызісамі зазначае, што мігранты маюць пры сабе розныя прылады для пашкоджання плота, напрыклад кусачкі. Гэта паказвае, што іх рыхтуюць загадзя.

яс