Кніга французскага пісьменніка Марка Леві «Ноа» прызнана «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Рашэнне аб гэтым прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе reform.news.
«Ноа» – шпіёнскі трылер, дзеянне якога разгортваецца ў 2020-2022 гадах у Беларусі. Увесну 2020 года хатняя гаспадыня Святлана перамагае на прэзідэнцкіх выбарах пасля 27-гадовага кіравання дыктатара Лучына. Спецслужбы вывозяць Святлану з дзецьмі за мяжу, а яе мужа Мікалая адпраўляюць у турму.
У Беларусі пачынаюцца рэпрэсіі. У Мінску гіне журналістка, якая расследавала карупцыю сярод вышэйшага кіраўніцтва. Па сюжэце рамана, міжнародная група хакераў-актывістаў (Група 9) вырашае ўмяшацца і пачынае кібераперацыю супраць рэжыму дыктатара Лучыны: хакеры ўзломваюць закрытыя базы дадзеных КДБ, вылічаюць таемныя афшорныя рахункі кіраўніцтва краіны, перахапляюць кіраванне дзяржтэлебачаннем і вывозяць з краіны сем'і рэпрэсаваных.
У спіс «экстрэмісцкіх» таксама ўключаны:
— акаўнты ў Threads «Ілья Міронаў | Concert Promoter», «Aleks», «volnybelarus» і «kalifornija.324m»;
— TikTok-акаўнт «S&B»;
— Facebook -акаўнты «Анатоль Міхайлаў», «Алег Лазоўскі» і «The Belarusian-American Association DS»;
— каналы Алега Шаландзіна і «Палкоўнік Трухан» у Telegram, YouTube, Rutube, VK Video і месэнджэры Max, а таксама тэлеграм-чат «Чат Алег Шаландзін».
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
аз