Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грамадзяніна Беларусі асудзілі ў Расіі за падрыхтоўку тэракту на заданне СБУ — расійскія СМІ

11.09.2026 13:00
Паводле следчых, мужчына рыхтаваў тэракт на заданне СБУ і за грошы.
Сцяг РасііFoto: Leonid/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне асудзіў грамадзяніна Беларусі Мацьвея Кітова на 25 гадоў за падрыхтоўку тэракту па заданні СБУ, паведамляе «Свабода» са спасылкай на расійскія СМІ.

Паводле следчых, у снежні 2024 года, калі мужчына быў у Краснадары, ён пагадзіўся на супрацоўніцтва з асобай, якая прадставілася супрацоўнікам Службы бяспекі Украіны. А ў лютым 2025 года атрымаў заданне ўзарваць пункт адбору на кантрактную службу ў Новарасійску і 805 долараў на рэалізацыю тэракту.

У тым самым месяцы ён забраў са схованкі ў Новарасійску кампаненты выбуховай прылады і перахаваў іх у іншым месцы, а таксама атрымаў інструкцыю па зборцы.

Кітоў прызнаў віну. Апроч 25 гадоў зняволення, суд аштрафаваў яго на больш як 3,5 тысячы долараў у эквіваленце.

Першыя 5 гадоў тэрміну да накіравання ў калонію строгага рэжыму яму давядзецца адбыць у турме. 

аз

Грамадзяніна Расіі асудзілі ў Беларусі на тры гады калоніі

10.09.2026 15:32
Падрабязнасці справы, у тым ліку тое, якія дзеянні следства і суд палічылі «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці», невядомыя.