Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палова кампаній у Беларусі памірае на працягу першых пяці гадоў

14.09.2026 11:45
Толькі 49,8% прадпрыемстваў, якія пачалі працу ў 2020 годзе, дажылі да 2024 года.
.
.foto: Pixabay.com/Buffik

У той жа час да нашых дзён захавалася толькі трэць бізнесаў, адкрытых 10 гадоў таму. Такія дадзеныя статыстычнага аналізу, праведзенага Нацстатам, прыводзіць thinktanks.pro.

Самая высокая выжывальнасць — у прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі: 58% заснаваных у 2020 годзе юрыдычных асоб пратрымаліся пяцігадовы тэрмін. Таксама высокі паказчык у сферы пад назвай «прафесійная дзейнасць», куды сярод іншага ўваходзяць юрысты, бухгалтары, архітэктары і іншыя.

Самы нізкі ўзровень  у транспартна-лагістычнай дзейнасці, дзе выжыла ўсяго 45,5% кампаній, створаных пяць гадоў таму.

У цэлым вялікую пяцігадовую выжывальнасць паказалі буйныя і сярэднія кампаніі (67,5%).
2024 і 2025 гады характарызуюцца высокім узроўнем «нараджальнасці» бізнесу: колькасць прадпрыемстваў, якія з'явіліся ў гэтыя гады, склала 11-12% ад колькасці ўжо існуючых.

Амаль палова ўсіх «нараджэнняў» (гэта значыць ад пачатку актыўнай дзейнасці) прадпрыемстваў прыпадае на Мінск  тут знаходзяцца 46% усіх рэальна дзеючых кампаній.

Больш актыўна ствараюцца прадпрыемствы ў сферы рознічнага гандлю.

Для апошніх 20 гадоў характэрны прыкладна пастаянны ўзровень закрыцця кампаній  штогод знікае каля 7% дзеючых прадпрыемстваў.

Найбольшая колькасць цяпер актыўных юрыдычных асоб  гэта прадпрыемствы ўзростам больш за 10 гадоў. Такіх у беларускай эканоміцы налічваецца 44,2%. Другая па колькасці група  гэта прадпрыемствы ва ўзросце да двух гадоў.

thinktanks.pro/ав