Яшчэ дзве краіны ўступаюць у Міжнародны гуманітарны фонд, за кошт сродкаў якога аказваецца падтрымка беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, на што звярнуў увагу Reform.news.
Дырэктар офіса ў Вільні Дзяніс Кучынскі сустрэўся з генсекам Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бярыт Ліндэман. Менавіта камітэт выступае аператарам фонду.
— Цяпер завяршаецца афармленне ўкладаў яшчэ дзвюх краін. Іх агульная сума складзе каля 200 тыс. еўра, — гаворыцца ў паведамленні.
Якія менавіта краіны далучацца да фонду, не ўдакладняецца, але ў выніку агульная колькасць удзельнікаў фонду дасягне 15. Адзначаецца, што шэраг дзяржаў зрабілі паўторныя ўзносы, напрыклад, Ісландыя, Эстонія і Нарвегія. Вядуцца перагаворы з Фінляндыяй і Іспаніяй аб паступленні новых сродкаў. У 2024-26 гадах у фонд было накіравана больш за 3 млн еўра.
Кучынскі і Ліндэман абмеркавалі стан фонду, выкарыстанне атрыманых сродкаў. Большая частка раней атрыманых паступленняў ужо накіравана на дапамогу людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій, у тым ліку палітычным зняволеным, вызваленым за апошні год.
Наступная мэта — да канца года пашырыць колькасць удзельнікаў да 18-20 краін. Гэта неабходна для таго, каб фонд мог не толькі адказваць на сённяшнія запыты, але і мець рэзерв для аказання экстранай дапамогі пры новых выдзяленнях сродкаў.
яс