Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За год цэны на кватэры ў Мінску выраслі на 30%

14.09.2026 16:05
Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду. Ужо $2295 за метр — і цэны працягваюць расці.
Аўдыё

Паводле падлікаў Realt.by, сярэдні кошт метра ў сталіцы па прапановах амаль дасягнуў адзнакі 2500 даляраў. За год ён вырас на 30%, заўважыла «Наша Ніва».

Па рэальных здзелках цэны таксама падраслі. Па выніках жніўня за квадрат у Мінску ў сярэднім плацілі амаль 2300 даляраў. Гэта на 1000 даляраў за метр больш, чым было чатыры гады таму, у жніўні 2022-га.

Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя, пры якой цэны растуць, а колькасць здзелак, наадварот, меншае. За жнівень у сталіцы было 1180 здзелак, што на 5% менш, чым у ліпені. Калі параўноўваць са жніўнем 2025 года, то колькасць здзелак у Мінску скарацілася больш чым на 20%.

Папярэдні пік коштаў быў зафіксаваны ў верасні 2013 года, калі рэальны кошт метра ў Мінску дасягнуў 1765 даляраў.

яс