Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта

15.09.2026 12:33
Яго цяперашняя пасада публічна Дзярждэпартаментам не пазначана.
:
Фота: прэс-служба ўрада Беларусі

У складзе амерыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, знаходзіцца Крыстафер Паніко (Christopher (Chris) Panico). Паводле інфармацыі Reform.news, гэты чыноўнік у перамовах з беларускім рэжымам замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе.

Паніко патрапіў на фота прэс-службы беларускага ўрада. Ён ідзе побач з кіраўніком КДБ Беларусі Іванам Церцелем.

Крыстафер Паніко - кар'ерны амерыканскі дыпламат. Яго цяперашняя пасада публічна Дзярждэпартаментам не пазначана. Раней ён займаў пасаду намесніка дырэктара Упраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро разведкі і даследаванняў (INR) Дзярждэпартамента. Ён працаваў у Мінску яшчэ ў місіі АБСЕ, а потым вярнуўся туды амерыканскім дыпламатам і ў 2010–2012 гадах быў палітычна-эканамічным супрацоўнікам/кіраўніком адпаведнага кірунку амбасады ЗША.

нг

Коўл прыбыў у Мінск на перагаворы з Лукашэнкам

15.09.2026 11:45
Апошні раз спецпрадстаўнік Трампа наведаў Беларусь у сакавіку, у выніку чаго былі вызваленыя 250 палітвязняў.