Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Хто будзе вызвалены, не будзем ведаць да апошняга». У Вільні рыхтуюцца да магчымага вызвалення палітвязняў

15.09.2026 13:40
Ігар Лосік напісаў у Фэйсбук, што з калоніі раней вывезлі чатырох чалавек з ліку палітзняволеных.
Ілюстрацыйны здымакFoto: vero_vig_050/Pixabay

Юлія Міцкевіч з Аб'яднанага пераходнага кабінета паведаміла, што канкрэтныя імёны палітвязняў, якіх могуць вызваліць пасля візіту Джона Коўла ў Мінск, пакуль невядомыя. Але ўжо падрыхтаваны гуманітарны спіс найбольш уразлівых зняволеных — людзей сталага ўзросту, з цяжкімі захворваннямі, тых, хто знаходзіцца ў найгоршым фізічным стане.

Да прыёму вызваленых рыхтуюцца праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы: шэлтар «Краіна для жыцця», «Вольныя», Dissidentby, «Вясна», BYSOL ды іншыя.

У шэлтары ўжо падрыхтаваныя неабходныя рэчы, лекі і мабільныя тэлефоны. Таксама там будуць валанцёры, якія пры патрэбе змогуць аказаць першую медыцынскую дапамогу.

Былы палітвязень Ігар Лосік напісаў у Фэйсбук, што з Віцебскай калоніі раней вывезлі чатырох чалавек з ліку палітзняволеных.

Крыніца: Белсат

нг