Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адкрыты збор на экстраную дапамогу вызваленым палітзняволеным

16.09.2026 12:32
Мэта збору — выплаціць па мінімум 1 тысячы еўра кожнаму вызваленаму. 
З'явіліся фотаздымкі вызваленых палітвязняў Крыніца: фэйсбук Asta Andrijauskienė

BYSOL адкрыў збор на экстраную дапамогу вызваленым палітзняволеным. Мэта збору — выплаціць па мінімум 1 тысячы еўра кожнаму вызваленаму. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі.

Большасць збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любы данат дапамагае агульнай мэце — звяртае ўвагу BYSOL.

— Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні людзям гадамі ўнушаюць, што пра іх забыліся і нікому не цікавы іх лёс. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі. Большасць нашых збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любая сума — гэта рэальны ўнёсак у чыюсьці магчымасць аднавіцца.

Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка 2026 года. Сума збору — 25 тысяч еўра.

ав