Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

25 вызвалілі, 886 — за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» абнавілі спіс палітзняволеных

16.09.2026 17:01
Пасля сённяшняга вызвалення ў беларускіх турмах працягваюць знаходзіцца 886 чалавек, якія патрапілі туды па палітычных прычынах.
Джон Коул і Аляксандр Лукашэнкафота: Белта

Сярод апошняга палітычнага пераследу прысуд былому адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму — тры гады пазбаўлення волі за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі». 15 верасня стала вядома, што двух палітвязняў з Барысава — Сяргея Салаша і Дзмітрыя Бабіцкага — асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за артпрастору «Склад бутэлек».

15 верасня праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што працэс вызвалення палітвязняў з дапамогай амерыканскай дэлегацыі не паспявае за тэмпамі палітычнага пераследу, які яны фіксуюць.

19 сакавіка гэтага года ў выніку памілавання на волю выйшлі 250 палітвязняў, з таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі. Акрамя таго, за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек, якія ўжо выйшлі на волю.
Такім чынам, пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка праваабаронцы прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек. «Само па сабе памілаванне не сведчыць пра сістэмнае змяншэнне рэпрэсій», падкрэслілі ў «Вясне».

Нагадаем, пасля чарговых перамоваў спецпасланніка Дональда Трампа Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам на волю выйшлі 25 палітвязняў. Усіх вызваленых вывезлі ў Вільню.

Белсат/ав