Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Для вызваленых 16 верасня палітвязняў сабралі ўжо больш за 32 тысячы еўра

17.09.2026 10:52
Сабраныя сродкі пойдуць на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі. 
25 ,   ,
25 палітзняволеных, вызваленых у Беларусі, сустракаюць у ЛітвеREUTERS

Для 25 палітвязняў, вызваленых у сераду 16 верасня, на сайце фонду BYSOL сабралі ўжо больш за 32 тысячы еўра, пры тым, што мінімальнай мэтай збору было 25 тысяч еўра.

— Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі. Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні гадамі людзям гавораць, што пра іх забыліся і нікому іх лёс не цікавы. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі, — сказана ў апісанні збору.

Каб атрымаць дапамогу са сродкаў экстранага збору, трэба звярнуцца ў фонд наўпрост (кантакт @bysol_pzk у Тэлеграме) або запоўніць форму на сайце BYSOL. Гэта можна зрабіць да 16 сакавіка 2027 года ўключна.

Незапатрабаваныя грошы будуць раўнамерна размеркаваны паміж тымі з групы вызваленых, хто звярнуўся па дапамогу.

Крыніца: Медиазона. Беларусь/юл