— Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару, — такім чынам у сваім Тэлеграм-канале Мікалай Статкевіч падсумаваў расчараванне колькасцю палітвязняў, якія былі вызваленыя ўчора ў вынік візіту ў Мінск амерыканскай дэлегацыі на чале са спецпрадстаўніком адміністрацыі ЗША Джонам Колам.
Палітык павіншаваў вызваленых ды іх блізкіх, а тым, хто яшчэ ў зняволенні, зычыў цярпення і волі.
— Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік. Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару. Разумею, што пан Коўл казаў тое, што з нецярпеннем чакалі пачуць ад яго тысячы беларусаў, але, калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы, — напісаў Мікалай Статкевіч.
Нагадаем, учора на свабоду выйшлі 25 чалавек. Гэта стала расчараваннем для грамадскасці, бо, паводле ранейшых заяваў амерыканскага боку, можна было меркаваць, што на волю выйдзе 100 — 200 чалавек.
Пасля сённяшняга вызвалення ў беларускіх турмах працягваюць знаходзіцца 886 чалавек, якія патрапілі туды па палітычных прычынах.
аз