Фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай Радзе вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК), паведамляе «Позірк».
Структура, як паведамляецца ў яе тэлеграм-канале, прапануе правесці слуханні па яе кандыдатуры на наступным агульным паседжанні КР і выставіць пытанне на галасаванне.
Пазіцыю прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы да 9 жніўня ўзначальвала Вольга Зазулінская, якая цяпер кіруе Місіяй дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве. Святлана Шаціліна, якая раней узначальвала місію, была абраная ў Каардынацыйную раду і працягне там сваю працу, у тым ліку па ўкраінскім напрамку.
Абавязкі на пасадзе ў АПК часова выконвае Юлія Міцкевіч (экс-намесніца Зазулінскай).
30-гадовая Станкевіч — сябра КР, каардынатар ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітзняволеным.
аз