Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Італіі расійскія шпіёны шукалі беларусаў для дыверсій

18.09.2026 14:32
Агенты спрабавалі вербаваць грамадзян краін Усходняй Еўропы для дыверсій супраць вайсковай або грамадзянскай інфраструктуры.
.
Шпіянаж.peterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Італіі выкрылі сетку расійскіх агентаў, якія працавалі ў амбасадах у Італіі і Ватыкане, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на італьянскае выданне «Il Riformista».

Ключавымі асобамі сеткі выданне называе ваенна-марскога аташэ амбасады ў Рыме Івана Гарбачова і ягонага намесніка Міхаіла Астахава, звязаных з ГРУ. Абодвух выслалі з Італіі сёлета 9 ліпеня пасля расследавання рымскай пракуратуры па справе перадачы канфідэнцыйнай інфармацыі Расіі. Следства выявіла, што інфармацыю перадавалі два былыя супрацоўнікі італьянскай разведкі, якіх арыштавалі.

Таксама ў шпіёнскую сетку ўваходзілі дарадцы амбасады Ігар Анікееў і Ігар Авечкін, звязаныя з ФСБ. Яны збіралі і аналізавалі інфармацыю пра італьянскія дзяржаўныя структуры, надаючы асаблівую ўвагу вайсковым і тэхналагічным сістэмам, звязаным з НАТА.

Уваходзілі ў сетку другі і трэці сакратары расійскай амбасады Антон Дзёмін і Дзмітрый Маразенкаў — іх звязваюць са Службай знешняй разведкі і ГРУ.

Паведамляецца, што агенты спрабавалі вербаваць грамадзян Беларусі ды іншых краін Усходняй Еўропы для дыверсій супраць вайсковай або грамадзянскай інфраструктуры.

Днямі стала вядома, што Злучаныя Штаты выкрылі расійскую шпіёнскую сетку, якая рыхтавала забойствы расійскіх палітэмігрантаў і дыверсіі ў краінах Еўропы.

аз

Беларус, якога абмянялі на Анджэя Пачобута, не з'явіўся ў суд

17.09.2026 14:45
Па гэтай прычыне суд над ім не мог пачацца.