Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пачаў працу пяты беларуска-ўкраінскі «Форум Астрожскіх»

18.09.2026 16:35
Гэта рэгулярная сустрэча палітыкаў, даследчыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці дзвюх краін.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачаў працу пяты беларуска-ўкраінскі «Форум Астрожскіх». Яго грамадска-палітычная частка прызначаная на 18–19 верасня 2026 года ў Кіеве, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Форум Астрожскіх» — рэгулярная сустрэча палітыкаў, даследчыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці дзвюх краін. Галоўная задача — выпрацоўваць практычныя прапановы для беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва.

Сёлета ў цэнтры ўвагі — месца дэмакратычнай Беларусі ў будучай сістэме бяспекі рэгіёна. Удзельнікам прапануюць абмеркаваць, як ператварыць падтрымку Украіны беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадскімі ініцыятывамі ў сталае партнёрства.

Арганізатары — Free Belarus Center, «Украінская прызма», Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Інстытут «Палітычная сфера», Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Назва «Форум Астрожскіх» адсылае да княскага роду Астрожскіх і супольнай гістарычнай спадчыны Беларусі і Украіны. Менавіта так яе тлумачылі ўдзельнікі папярэдніх сустрэч.

аз