Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МУС прыгразіла крымінальнай адказнасцю блогеру, які звярнуўся да Лукашэнкі са скаргамі на міліцыянтаў

19.09.2026 12:31
Відэа блогера ўжо выдаленае з TikTok.
Леў Белавусаўкрыніца: Люстэрка

Блогер Леў Белавусаў, які зняў відэа аб кінутым недакурку на Нямізе, запісаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі, — паведамляе «Люстэрка».

У ім ён расказаў, што яго пераследуюць прадстаўнікі народа рома і ў Талочыне на фоне гэтага хлопец патрапіў у міліцыю.

Леў сцвярджае, што там яму адмовіліся дапамагчы і жудасна з ім абыходзіліся.

Адказ МУС апублікавала позна ўвечары ў пятніцу, 18 верасня, з загалоўкам «За словы трэба адказваць» і хэштэгам «антыфейк».

МУС сцвярджае, што блогера пратрымалі ноч у РАУС, бо з ім «праводзіліся неабходныя працэсуальныя дзеянні» і што з ім абыходзіліся так, каб хлопцу было камфортна (прапанавалі плед, гарачую гарбату, прадукты харчавання і медыцынскую дапамогу).

А Белавусаў заявіў, што яго абражалі, называлі геем, п**арасам, «заднепрывадным» і наркаманам. А таксама расказаў, што ў яго забралі тэлефон і пашпарт.

Ён звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разабрацца ў сітуацыі, а ў беларусаў — дапамогі ў прасоўванні відэа.

— Я хачу, каб вышэйстаячыя органы Рэспублікі Беларусь звярнулі на мяне ўвагу і мне вярнулі пашпарт і тэлефон. Гэта для мяне адзіны заробак (...)

МУС жа лічыць, што словы Белавусава «не адпавядаюць рэчаіснасці» і прыгразіла яму крымінальнай адказнасцю.

— Папярэджваем, што па ўсіх фактах распаўсюджвання інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, праводзіцца праверка і даецца прынцыповая ацэнка, а вінаватыя прыцягваюцца да ўстаноўленай законам адказнасці аж да крымінальнай, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Тым часам відэа блогера ўжо выдалена з TikTok. Невядома, ці зрабіў гэта ён сам ці супрацоўнікі міліцыі.

яс