21 верасня ўначы ў мінскім аэрапорце зноў прызямліўся самалёт «Turkish Airlines», паведамляе «Свабода» і нагадвае, што турэцкія авіялініі прыпынілі палёты ў Беларусь у 2022 годзе.
Цяпер авіякампанія вяртае рэйсы ў Мінск пасля больш чым чатырохгадовага перапынку, пра што паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Нацыянальны аэрапорт «Мінск».
Расклад і цану білетаў можна спраўдзіць на сайце «Turkish Airlines», цяпер білет Стамбул-Мінск каштуе каля 400-500 долараў і болей у залежнасці ад даты вылету.
Чакаецца, што рэйсы маршрутам Стамбул — Мінск — Стамбул будуць выконвацца шэсць разоў на тыдзень па аўторках, чацвяргах і суботах: чатыры рэйсы будуць начнымі, два — дзённымі.
Авіякампанія «Turkish Airlines» спыніла палёты ў Беларусь пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, якое падтрымала ўлада Беларусі. Забарону на палёты неаднаразова працягвалі.
аз