Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Для вызваленых палітвязняў сабрана амаль 37 тысяч еўра

21.09.2026 12:01
З 25-ці вывезеных у Літву палітвязняў, дзесяць пазней пераехалі ў Польшчу.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 37 тысяч еўра (36 746 еўра) сабрана за чатыры дні ў рамках экстраннага збору фонду салідарнасці BySol для 25 вызваленых 16 верасня ў Беларусі палітвязняў, вынікае са звестак на яго старонцы.

Як адзначаў «Позірк», заяўленыя 25 тысяч еўра (па 1 тысячу кожнаму вызваленаму) былі сабраныя менш чым за шэсць гадзін пасля адкрыцця збору.
Збор будзе працягвацца да 16 кастрычніка.

Абвешчаны фондам «Краіна для жыцця» збор на падтрымку шэлтараў у Вільні прасоўваецца менш паспяхова: з запытаных 10 тысяч еўра сабрана 4 201 еўра.

16 верасня па выніках перамоў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызваленыя 25 палітвязняў. Яны былі вывезены ў Літву. 18 верасня дзесяць з іх прыбылі ў Польшчу.

аз

Коўл прыбыў у Мінск на перагаворы з Лукашэнкам

15.09.2026 11:45
Апошні раз спецпрадстаўнік Трампа наведаў Беларусь у сакавіку, у выніку чаго былі вызваленыя 250 палітвязняў.