Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што працуе над здзелкай з Беларуссю, па якой будзе закупляць калійныя ўгнаенні па ніжэйшай цане, чым ЗША атрымліваюць з суседняй Канады, паведамляе «Наша Ніва».
— Злучаныя Штаты працуюць над маштабнай здзелкай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі. Цана будзе значна ніжэйшая, чым мы цяпер плацім Канадзе, што з'яўляецца вельмі добрай навіной для нашых фермераў і ўладальнікаў ранча, — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Напярэдадні дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне нібыта няма свабоднага, незакантрактаванага калію.
Канада, Расія і Беларусь — тры найбольшыя вытворцы калійных угнаенняў у свеце. Асноўнымі рынкамі беларускіх угнаенняў заўсёды былі Кітай і Індыя. У выпадку калі беларускі калій пераарыентуецца на ЗША, канадскі заменіць беларускі ў Кітаі. Хоць транспартнае плячо між Канадай і ЗША найкарацейшае, і гэта найбольш натуральны пастаўшчык гэтай сыравіны для амерыканскіх фермераў.
эж