Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джон Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытання дэмакратызацыі

23.09.2026 08:56
«Можа, калі-небудзь падыму», сказаў ён.
Джон Коул і Аляксандр Лукашэнкафота: Белта

Спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джону Коўлу падчас інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождь» задалі пытанне, ці падымаў ён падчас шматлікіх сустрэч з Лукашэнкам пытанне, што яму варта памяняць унутраную палітыку і зрабіць яе больш мяккай.

Вядучая «Дождя» Кацярына Катрыкадзэ падчас інтэрвʼю запыталася ў Джона Коўла, ці вядзецца ўвогуле падчас сустрэч з Лукашэнкам размова адносна дэмакратызацыі краіны. Маўляў, Коўл гаворыць пра свае добрыя адносіны з беларускім дыктатарам, а ці можа ён задаваць яму пытанні адносна змены ўнутранай палітыкі?

Джон Коўл адказаў: 

— На гэты момант не. Пакуль я такое пытанне з ім не падымаў. Магчыма, у будучыні калі-небудзь падыму. Пакуль што не, я гэту тэму не закранаў. Я гаварыў пра палітычных зняволеных, пра нармалізацыю адносін паміж нашымі краінамі. А тое, што Вы зараз сказалі, пытанні ўнутранай палітыкі — не, я нічога падобнага пакуль не падымаў з ім.

Наша Ніва/ав