Колькасць нелегальных мігрантаў, якія ўязджаюць у Эстонію праз Беларусь і Латвію, расце. Таму ўлады ў Таліне вырашылі падоўжыць місію сваіх функцыянераў, якія дапамагаюць латышам на мяжы з Беларуссю.
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі Ігар Таро абвясціў, што толькі за апошні тыдзень было затрымана больш за 40 чалавек, падазраваных у незаконным пражыванні ў Эстоніі. Міністр заявіў, што сітуацыя на латвійска-беларускай мяжы застаецца складанай, таму эстонскія функцыянеры застануцца ў Латвіі, як мінімум, да замаразкаў, калі міграцыйны ціск звычайна змяншаецца.
Паводле слоў міністра, мігранты перасякаюць мяжу большымі групамі, а гэта можа сведчыць пра тое, што іх могуць загадзя збіраць у лясах на беларускім боку, а затым накіроўваць на мяжы.
Як паведамляе партал ERR, Эстонія таксама звярнулася па дапамогу ў Фінляндыю. Фінскія функцыянеры, сярод іншага, удзельнічаюць у сумесных патрулях, праверках дарог і аглядзе транспартных сродкаў.
Іншаземцаў, затрыманых у Эстоніі, якія, паводле звестак службаў, уехалі ў краіну з латвійскага боку, вяртаюць назад у Латвію.
IAR/аз