Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве правядуць вучэнні па эвакуацыі жыхароў на выпадак ваеннай пагрозы з боку Беларусі

25.09.2026 11:58
Будзе адпрацаваны ўвесь яе працэс — ад апавяшчэння і рэгістрацыі людзей да вывазу праз транзітныя муніцыпалітэты і размяшчэння ў іншых рэгіёнах.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

У Літве 25 верасня пачаліся найбуйнейшыя штогадовыя вучэнні па праверцы нацыянальнай сістэмы мабілізацыі «Шчыт Віціса — 2026». Адзін з ключавых элементаў — эвакуацыя жыхароў Вільні і памежных з Беларуссю раёнаў на выпадак пагрозы ваеннага ўварвання. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Сцэнар прадугледжвае паступовае пагаршэнне сітуацыі: кібератакі, перабоі з энергазабеспячэннем і сувяззю, блакаванне транспартных калідораў і неабходнасць масавай эвакуацыі.

Будзе адпрацаваны ўвесь яе працэс — ад апавяшчэння і рэгістрацыі людзей да вывазу праз транзітныя муніцыпалітэты і размяшчэння ў іншых рэгіёнах.

У вучэннях удзельнічаюць 14 міністэрстваў, усе 60 муніцыпалітэтаў Літвы, Узброеныя сілы, памежнікі, праваахоўныя і іншыя службы. Агулам задзейнічаюць каля 3 тыс. чыноўнікаў і службовых асоб, а таксама прыкладна тысячу валанцёраў. Вучэнні працягнуцца да 3 кастрычніка.

эж