Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чарнагорыя рыхтуецца адмяніць бязвізавы рэжым з Беларуссю

25.09.2026 13:55
З 1 лістапада 2026 года грамадзянам Беларусі спатрэбіцца віза для ўезду ў Чарнагорыю, транзіту праз яе тэрыторыю і знаходжанне ў краіне.
.  .
Ілюстрацыя. Сцяг Чарнагорыі. Фота: Shutterstock.com

Урад Чарнагорыі 24 верасня ўхваліў дакумент аб неабходнасці спыніць дзеянне пагадненняў, якія рэгулююць бязвізавы рэжым з Беларуссю, Расіяй і Турцыяй, паведамляе Reform.news.

Ва ўрадзе патлумачылі гэты крок неабходнасцю прывесці візавую палітыку краіны ў адпаведнасць з правіламі Еўрасаюза ў рамках працэсу ўступлення ў ЕС.

Яшчэ 23 ліпеня кабінет міністраў прыняў змены ў візавыя правілы, паводле якіх з 1 лістапада 2026 года грамадзянам Беларусі, Расіі і Турцыі спатрэбіцца віза для ўезду ў Чарнагорыю, транзіту праз яе тэрыторыю і знаходжання ў краіне.

Паколькі бязвізавы рэжым з гэтымі дзяржавамі таксама замацаваны міжнароднымі пагадненнямі, урад лічыць неабходным распачаць працэдуру спынення іх дзеяння.

Для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў Турцыі Чарнагорыя мае намер заключыць новае асобнае пагадненне, каб па магчымасці захаваць для іх бязвізавы рэжым. Аналагічнай ініцыятывы ў адносінах да Беларусі і Расіі ў паведамленні ўрада няма.

яс