Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі на паўгода ўводзіцца ліцэнзаванне імпартных яблык

25.09.2026 14:29
94 працэнта беларускага імпарту яблык складае польская садавіна.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) растлумачылі, што рэгуляванне ўводзіцца з мэтай «абароны ўнутранага рынку і, адпаведна, забеспячэння беларускіх спажыўцоў якаснай беларускай прадукцыяй па даступных цэнах», паведамляе «Люстэрка».

Ліцэнзіі будзе выдаваць МАРГ — па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, які можа як адобрыць заяўку, так і адмовіць у ёй.

— Падставай для адмовы Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання ў выдачы ліцэнзіі будзе з'яўляцца магчымасць набыцця на дату паступлення заявы яблыкаў беларускай вытворчасці, аналагічных увозімым, — дадалі ў МАРГ.

Гэтае абмежаванне не датычыцца тавараў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у які, акрамя Беларусі, уваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія.

Нагадаем, амаль 94 працэнты імпартных яблыкаў у Беларусь паступаюць з Польшчы. Менавіта гэтая краіна рэгулярна «ратуе» Беларусь, калі ўзнікаюць праблемы з гэтай садавінай.

яс