Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл РБ адправіліся ў Расію для ўдзелу ў сумесных вучэннях Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамляе Міністэрства абароны РБ, што заўважыла Deutsche Welle.
На адным з палігонаў РФ пройдуць камандна-штабныя вучэнні з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2026», а таксама вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2026» і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2026».
На сайце арганізацыі раней указвалася, што вучэнні ў верасні-кастрычніку запланаваны на палігоне «Чабаркульскі» ў Чэлябінскай вобласці.
АДКБ праводзіць сёлета шэраг вучэнняў у розных краінах.
Два з іх пройдуць у кастрычніку ў Беларусі — камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва-2026» і вучэнне па прадухіленні біялагічных пагроз.
яс