Міністэрства культуры Беларусі адмовілася надаць найвышэйшую катэгорыю аховы ўнікальным драўляным цэрквам Палесся, якія намінаваныя ў Папярэдні спіс сусветнай спадчыны UNESCO. Намініраванне «Культавага драўлянага дойлідства Палесся XVII–XVIII стагоддзяў» Беларусь падала яшчэ ў 2004 годзе. Пра гэта паведамляюць «Радыё Свабода» і Telegram-канал «Спадчына».
Паводле беларускага Кодэксу аб культуры, аб’екты з такой намінацыі павінны мець найвышэйшую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасьці — «0». Аднак за больш як 20 гадоў ніводная з палескіх цэркваў гэтага статусу не атрымала.
У адказе Міністэрства культуры заявіла, што знаходжанне ў Папярэднім спісе UNESCO і адпаведная норма Кодэксу не ствараюць для дзяржавы юрыдычных абавязкаў.
Тым часам помнікі ў Здзітаве і Альтушы ашалёўваюць сайдынгам, змяняюць іх выгляд, а некаторыя храмы гінуць у пажарах. Нядаўна цалкам згарэла драўляная царква ў Сцяпанках.
эж