Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску і Маладзечне прадаюць арыштаваныя аўтамабілі. Падобна, іх уладальнікі палітвязні

05.10.2026 14:00
Уладальнікамі машын указаны поўныя цёзкі Святланы Пазняк і Аляксандра Карнеева, асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах.
 , ,
Арыштаваны аўтамабіль, верагодна, Аляксандра КарнееваФота: e-auction.by

У Мінску на аўкцыён выставілі Peugeot 307 2001 года выпуску. Стартавая цана — 5500 рублёў. Уладальніцай указана Пазняк Святлана Ігараўна. Гэта поўная цёзка палітвязня, якую ў сакавіку 2026 года асудзілі па справе аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», пісаў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Другі аўтамабіль — Volkswagen Passat 2008 года. На яго накладзены арышт следчымі органамі і судовым выканаўцам. Аўтамабіль прадаюць у Маладзечне, а стартавы кошт — 11 800 рублёў.

Яго ўладальнік — Карнееў Аляксандр Вадзімавіч. Гэта таксама поўны цёзка палітвязня з гэтага ж горада. Па інфармацыі праваабаронцаў, увосень 2024 года, калі ён быў у Польшчы, яго асудзілі завочна па арт. 364 КК (Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней ён па невядомай прычыне апынуўся ў Беларусі, і яго паўторна асудзілі ўжо за супрацу з арганізацыяй «Дапамога» па чч. 1 і 2 ст. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Люстэрка/ав