У вайсковай сферы адна з актуальных задач — «абнуліць беспілотнікі», заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 6 кастрычніка выпрабавальны палігон Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка Алега Рамана (уваходзіць у структуру Нацыянальнай акадэміі навук).
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яго прэс-служба, гаворка ідзе пра распрацоўку такіх сродкаў, «якія дазволяць гарантавана і эфектыўна» змагацца з беспілотнымі лятучымі апаратамі, паведамляе «Позірк».
— Патрэбны вынік. Пры падрыхтоўцы да гэтай паездкі я падумаў пра тое, што [старшыня прэзідыума НАН] Уладзімір Сцяпанавіч [Каранік] упершыню не толькі мне, але і народу паведаміць пра свае поспехі ў гарантаванні бяспекі дзяржавы. Гэта не мае быць чарговай казкай, што мы заўтра нешта зробім», — сказаў Лукашэнка.
У паведамленні адзначаецца, што «распрацоўка новых сродкаў барацьбы з беспілотнікамі і ўдасканаленне саміх беспілотнікаў — гэта важны, але не адзіны кірунак, па якім дзяржава чакае сур’ёзных вынікаў ад навуковай сферы».
— Гэта істотныя дзяржаўныя ўкладанні. Ці даюць яны той вынік, які могуць даць, які патрэбны і вайскоўцам, і краіне? — спытаў Лукашэнка.
Віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Павел Муравейка (да нядаўняга часу быў першым намеснікам міністра абароны — начальнікам Генштаба Узброеных сіл) заявілі, што задачы, якія ставяцца перад навукоўцамі, вырашаюцца.
вс