У інтэрнэце з'явіліся здымкі ўмацаванняў, пабудаваных 783-й брыгадай аператыўнага абсталявання тэрыторыі дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту Мінабароны Украіны. Увагу на іх звярнуў вайсковы эксперт Ігаль Левін з Ізраіля, паведамляе «Еўрарадыё».
Эксперт Клеман Молен налічыў на фота 35 шэрагаў калючай стужкі (егазы). На яго думку, хутчэй за ўсё, гэтае фота зроблена на поўначы Кіеўскай вобласці — у раёне Чарнобыля.
Там праходзіць беларуска-ўкраінская мяжа. Таму аналітык мяркуе, што галоўная мэта гэтых умацаванняў — прадухіліць у будучыні магчымы наступ расійскай пяхоты праз украінска-беларускую мяжу.
вс