Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве знойдзеныя кантрабандныя беларускія цыгарэты на 22 тыс. еўра

06.10.2026 19:03
Груз быў перакінуты праз агароджу на мяжы з Беларуссю.
         .
Кантрабандны груз быў перакінуты праз агароджу на мяжы з Беларуссю.Крыніца: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

Аб выяўленні чарговай партыі кантрабандных цыгарэт паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

Груз быў перакінуты праз агароджу на мяжы з Беларуссю, яго знайшлі 4 кастрычніка супрацоўнікі памежнай заставы Падвароніс у раёне вёскі Жалтунай Шальчынінкайскага раёна, паведамляе «Позірк».

САДМ паведамляе аб 16 скрутках з цыгарэтамі NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт кантрабанды склаў больш за 22 тыс. еўра.

Пачата дасудовае расследаванне. Звяртаецца ўвага на тое, што за такое злачынства ў Літве прадугледжаны штраф або пазбаўленне свабоды на тэрмін да шасці гадоў. У той жа час САДМ адзначае, што меркаваныя атрымальнікі кантрабанднага грузу за ім не з’явіліся.

вс