Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску пасля 200 дзён у СІЗА пачалі судзіць каталіцкага святара

06.10.2026 20:03
Анатоля Парахневіча затрымалі сёлета ў сярэдзіне сакавіка.
  .
Ксёндз Анатоль Парахневіч.Крыніца: old.catholic.by

У Мінску на гэтым тыдні ў закрытым рэжыме пачалі судзіць пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксяндза Анатоля Парахневіча.

Як паведаміла выданне katolik.life са спасылкай на вернікаў, суд пачаўся толькі праз 200 дзён пасля ўтрымання святара ў следчым ізалятары КДБ.

Афіцыйнай інфармацыі аб судовым працэсе няма. Анатоля Парахневіча затрымалі сёлета ў сярэдзіне сакавіка — у зняволенні ён знаходзіцца ўжо звыш 200 дзён. За гэты час ксёндз адзначыў сваё 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння.

вс