Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вызваленыя ў верасні палітвязні з групы 25 чалавек атрымалі дакументы ў Літве

07.10.2026 09:14
Святлана Ціханоўская падзякавала Freedom House за дапамогу ў прыёме і падтрымцы вызваленых палітвязняў.
 16         .
Вызваленыя 16 верасня ў Беларусі палітвязні з амерыканскім прадстаўніком Джонам Коўлам.Фота: Офіс С. Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віцісам Юрконісам, кіраўніком віленскага офіса Freedom House. Арганізацыя дапамагае з легалізацыяй беларускім палітвязням, вызваленым у верасні дзякуючы намаганням спецпасланніка ЗША Джона Коўла.

Юрконіс паведаміў Ціханоўскай, што ўсе, хто вырашыў застацца ў Літве, ужо легалізаваліся і атрымалі дакументы. Святлана Ціханоўская падзякавала Freedom House за дапамогу ў прыёме і падтрымцы вызваленых палітвязняў.

Святлана Ціханоўская: Літва падтрымлівала і працягвае падтрымліваць беларусаў — тых, хто зазнаў рэпрэсіі, і тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пераслед. Мы бачым і вельмі цэнім гэтую салідарнасць і ніколі не забудзем гэтай падтрымкі.

Я таксама хачу выказаць удзячнасць Міністэрству замежных справаў Літвы, Міністэрству ўнутраных справаў і Дэпартаменту міграцыі за аператыўнае вырашэнне пытанняў легалізацыі і афармленне дакументаў.

Офіс С. Ціханоўскай