Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генпракурор Беларусі пахваліўся поспехамі ў барацьбе з «тэрарызмам»

07.10.2026 12:24
Дзмітрый Гара ганарыцца, што колькасць экстрэмісцкіх злачынстваў паступова змяншаецца.
Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара belta.by

У Беларусі працягваецца праца па супрацьдзеянні экстрэмізму і колькасць такіх злачынстваў паступова змяншаецца. Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае дзяржагенцтва «БЕЛТА».

— За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па больш як 2 тыс. крымінальных спраў гэтай катэгорыі ў дачыненні да 2,5 тыс. асоб. Праваахоўнымі органамі прымаюцца меры па прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы з 2020 года, — сказаў Дзмітрый Гара.

Ён дадаў, што сёлета было падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да «былых кіраўнікоў і ўдзельнікаў» «Палка Каліноўскага», а дзякуючы інстытуту спецыяльнай вытворчасці да адказнасці прыцягваюцца асобы, якія «схаваліся за межамі Беларусі».

— З 2022 года ў суды накіравана крымінальныя справы па абвінавачанні больш як 150 асоб, — заявіў Дзмітрый Гара.

Ён пахваліўся, што па заявах Генеральнай пракуратуры Вярхоўны Суд прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй «Аб'яднаны пераходны кабінет» і экстрэмісцкай — «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт».

аз