У расійскую базу вышуку дадалі 59‑гадовага Ігара Логвінава. Ігар Логвінаў — вядомы беларускі выдавец, ягонае выдавецтва носіць ягонае прозвішча. Кнігі Логвінаў выдае больш за 20 гадоў, нагадвае «Наша Ніва».
Нядаўна ў ягоным выдавецтве выйшаў беларускі пераклад кнігі Насты Рагатко «Насі з сабой».
Ігар Логвінаў знаходзіцца ў эміграцыі.
У сакавіку гэтага года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». Насамрэч такой кааліцыі не існуе, гэта абсалютна сфабрыкаваная органамі арганізацыя.
аз