Сістэмныя рэпрэсіі не слабеюць, носяць палітычна матываваны характар і накіраваныя супраць іншадумцаў, палітычных апанентаў і нелаяльных уладам людзей.
Праваабаронцы па-ранейшаму адзначаюць адсутнасць прагрэсу ў сітуацыі з правамі чалавека ў захаванні асноўных правоў і свабодаў, удасканаленне ранейшых і зʼяўленне новых рэпрэсіўных практык. Па-ранейшаму фіксуюцца катаванні, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае абыходжанне.
На канец верасня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 876 палітычных зняволеных, уключаючы 113 жанчын; колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, складае 4 815 чалавек, уключаючы 905 жанчын.
З ліпеня 2024 года, калі пачаўся працэс вызвалення палітвязняў у парадку памілавання і абменаў, на волю датэрмінова выйшла каля 900 чалавек. У той жа час спіс вядомых «Вясне» асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах павялічыўся на 3 500 чалавек, пералік «экстрэмістаў» — на 2 700 чалавек. Палітвязнямі былі прызнаныя 1 044 чалавекі і 346-постфактум.
Мінімум 170 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення. За месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 25 чалавек.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл