Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў

08.10.2026 15:24
Штогадовую падачу дэкларацый прапануюць адмяніць, а замест яе ўвесці маніторынг фінансавага становішча чыноўнікаў.
Ілюстрацыйнае фотаImage by PublicDomainPictures from Pixabay/CC0

Цяпер дзяржаўныя служачыя, кіраўнікі дзяржаўных арганізацый, супрацоўнікі сілавых ведамстваў і некаторыя іншыя катэгорыі чыноўнікаў павінны штогод падаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці. У шэрагу выпадкаў гэта датычыцца таксама іх жонак і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія жывуць разам з імі і вядуць агульную гаспадарку.

Дэкларацыі падаюцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы і не публікуюцца для грамадскасці.

Згодна з новай прапановай лукашэнкаўскай Генеральнай пракуратуры, штогадовую падачу дакументаў заменіць маніторынг фінансавага становішча дзяржаўных служачых. Які менавіта орган будзе ім займацца, да якіх звестак атрымае доступ і як будзе выяўляць незаконнае ўзбагачэнне, у паведамленні Генпракуратуры не ўдакладняецца.

Адначасова ўлады змякчылі забарону для дзяржаўных служачых і супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацый мець рахункі ў замежных банках. Цяпер ім дазволена атрымліваць за мяжой грошы па выканаўчых дакументах, сацыяльныя і страхавыя выплаты, а таксама спадчыну.

Крыніца: Экономика Беларуси/юл