Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэжым Лукашэнкі абвясціў у вышук кнігавыдаўца Яраслава Іванюка 

08.10.2026 18:17
Ураджэнца Беласточчыны шукаюць мінскія сілавікі, якія прызналі выдавецтву Kamunikat «экстрэмісцкі» статус.
Аўдыё

Беларускага выдаўца і заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслава Іванюка, які жыве ў Польшчы, дадалі ў расійскую базу вышуку. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», яго пераследуюць беларускія сілавікі.

У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» так званую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў». У яе ўключылі фонд Kamunikat.org, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing. У пераліку асобаў, звязаных з гэтым фармаваннем, згадваецца і Яраслаў Іванюк.

Сам выдавец заяўляў, што ніякай кааліцыі паміж гэтымі выдавецтвамі не існуе.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/«Наша Ніва»/юл