Савет дэпутатаў Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці скасаваў вёску Крыўка Варапаеўскага сельсавета. Адпаведнае рашэнне мясцовы орган мясцовага самакіравання прыняў 22 верасня. Яно набыло моц 9 кастрычніка, паведамляе старонка Blizko.by.
З 15 жніўня па 14 верасня ўлады вывучалі меркаванні грамадзян наконт магчымага скасавання Крыўкі: апавяшчэнне аб гэтым апублікавалі на сайце Пастаўскага райвыканкама і ў раённай газеце. Але за месяц ніякіх зваротаў па гэтым пытанні не паступіла.
Дакладная дата заснавання вёскі невядомая, аднак яна ўжо існавала да 1921 года: паводле Рыжскай мірнай дамовы населены пункт разам з астатняй Заходняй Беларуссю ўвайшоў у склад Польшчы.
Ужо тады Крыўка не ўражвала памерамі і больш нагадвала хутар: у чатырох дварах жылі 25 чалавек. А ў 1999 годзе, ужо ў межах Беларусі, яна і ўвогуле налічвала ўсяго 7 жыхароў.
Гэта ўжо 20-ты выпадак скасавання населенага пункта ў Беларусі ў 2026 годзе.
аз