Дакумент апублікаваны 10 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Пастановай прапісана прыцягненне іншаземцаў і асоб без грамадзянства без дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, «без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы».
У леташнім дакуменце было прапісана 47 пазіцый, як і на 2027 год, аднак змены ёсць. «Люстэрка» звяртае ўвагу, што прафесій рабочых стала больш на тры — дададзены вадзіцель пагрузчыка, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм, а таксама трактарыст (раней быў толькі «трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці», цяпер абедзве пазіцыі). Выключана пазіцыя манцёра пуці.
Сярод служачых новыя пасады не дадаваліся, а выключаны акушэрка (акушэр) і фельчар, у пераліку засталіся толькі ветэрынарны фельчар і памочнік лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе.
Люстэрка/ав