Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння ва Уроцлаве адкрываецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча

10.10.2026 17:02
— Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць, — кажа мастак.
Афіша выставы.

З 10 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.

— Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты, — распавядаў Алесь.

Выстава працуе ў Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław. Афіцыйнае адкрыццё — 17 кастрычніка.

Вясна/ав