Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі

11.10.2026 13:59
Яго перадалі беларускім прадстаўнікам у аэрапорце Дубая і даставілі ў Мінск.
:
Фота: МУС Беларусі
Мужчыну падазраюць у арганізацыі незаконнай міграцыі праз Беларусь у Еўрасаюз. Яго перадалі беларускім прадстаўнікам у аэрапорце Дубая і даставілі ў Мінск.
Пра экстрадыцыю піша "Наша Ніва" са спасылкай на паведамленне Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле МУС, у чэрвені 2024 года мужчына разам з іншымі людзьмі арганізаваў незаконнае знаходжанне ў Беларусі 13 замежнікаў і іх далейшы выезд у ЕС па-за пунктамі пропуску. Гаворка ідзе пра грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх Астравоў і Нігерыі.
Грамадзяніна Мадагаскара абвясцілі ў міжнародны вышук праз Інтэрпал. Яго знайшлі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе затрымалі і ўзялі пад варту. Улады ААЭ задаволілі запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы мужчыны.
нг